У Маладзечанскім раёне ў электрычцы адбыўся пажар


На прыпынку Баяры ў Маладзечанскім раёне 26 чэрвеня ў 11:40 загарэўся электрацягнік.

Пажар у электрацягніку.
Фота: minobl.mchs.gov.by

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што пацярпелых. У 12:18 пажар быў ліквідаваны ратавальнікам, на месцы здарэння працавалі чатыры адзінкі тэхнікі.

TUT.by адзначае, што пасажыры каля трох гадзінаў былі вымушаныя заставацца на станцыі Баяры, толькі каля 14:40 яны змаглі працягнуць рух. Паводле Onliner, Беларуская чыгунка арганізавала перасадку пасажыраў. Пры гэтым графік руху іншых цягнікоў інцыдэнт не паўплываў.

Пажар у электрацягніку.
Фота: minobl.mchs.gov.by

МНС не паведамляе, што стала прычынай пажару.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў