У Беларусі – магутныя ліўні. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


У Менску ідзе моцны дождж і навальніца. Некаторыя вуліцы затапіла.

Больш за іншыя ад дажджу пацярпелі мікрараёны Сухарава, Каменная Горка і Уручча.

У Кунцаўшчыне на вуліцы Прытыцкага праз залеву ўтварыўся вялікі корак у бок МКАД.

Дождж залівае транспарт і нават крамы.

Днём моцны дождж прайшоў таксама ў Баранавічах. Вуліцу Дамейка затапіла, піша intex-press.by.

Вынікі моцнага дажджу ў Баранавічах, 26 чэрвеня 2021 г.
Фота: intex-press.by

Сёння ў краіне абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Сіноптыкі прагназавалі на 26 чэрвеня дождж з навальніцай, моцны вецер, часам град.

Заўтра ў начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы Беларусі таксама чакаюць навальніцы, у некаторых раёнах – моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Hавiны
Праз навальніцы больш як 700 населеных пунктаў засталіся без святла. Спёка адступае, непагадзь – не
2021.06.26 10:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў