Праз навальніцы больш як 700 населеных пунктаў засталіся без святла. Спёка адступае, непагадзь – не


На 26 чэрвеня – зноў памаранчавы ўзровень небяспекі: залевы, навальніцы і моцны вецер.

За пятніцу, 25 чэрвеня і за ноч на 26-га ў Беларусі без святла засталіся сотні гарадоў і сёлаў: паводле звестак «Белэнерга», на раніцу аднавілі энергазабеспячэнне ў 765 населеных пунктах, але работы па аднаўленні трываюць. Найбольш зачапіла Віцебскую і Гомельскую вобласці, дасталася і іншым, акрамя Берасцейскай. Перабоі з электрычнасцю, як сцвярджаюць энергетыкі, на раніцу былі ўжо толькі пераважна ў невялікіх вёсках, куды ўжо выправіліся рамонтнікі.

Прычынамі адключэння называюць пашкоджанні размеркавальных сетак праз вецер, падзенне дрэваў і галінаў на драты. У «Віцебскэнерга» стварылі сітуацыйны штаб дзеля каардынацыі работаў у ліквідацыі аварыяў, у найбольш пацярпелыя раёны накіравалі дадатковыя брыгады і спецтэхніку.

Энергетыкі заклікаюць не падыходзіць да абарваных кабеляў бліжэй як на 8 метраў і адразу паведамляць пра абрывы па тэлефоне 144.

Hавiны
Праз пажар на Лукомскай ДРЭС значная частка Беларусі засталася без святла і вады
2021.06.24 00:09

На 26 чэрвеня ўзровень небяспекі ўсё яшчэ высокі, памаранчавы ў класіфікацыі сіноптыкаў (учора быў чырвоны): прагназуюць кароткачасовыя дажджы па амаль усёй Беларусі, навальніцы, месцамі моцныя залевы і нават град, месцамі вецер парывамі да 15–20 м/с. Максімальная тэмпература па краіне можа дасягаць +29°С, па ўсходзе да +34°, у асобных раёнах і да +36°. Ды ўжо ў нядзелю абяцаюць пахаладанне да +25°, але зноў жа – з магчымымі навальніцамі.

Тэмпературныя рэкорды 25 чэрвеня зноў былі пабітыя – новыя рэкорды фіксуюць сем дзён запар. Учора найцяплей было ў Магілёве: +36,5°С, быў пабіты рэкорд 64-гадовай даўніны. Але пазаўчорашнія +37° у Магілёве пабілі рэкорд за 120 гадоў назіранняў.

Па стане на 25 чэрвеня, як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, 117 чалавек звярнуліся да медыкаў з цеплавымі ўдарамі, з іх 32 чалавек шпіталізавалі.

Парады
Вентылятары перадаваць нельга, вязні абліваюцца халоднай вадой над унітазам. Як перажыць спёку за кратамі
2021.06.24 21:08

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў