На кобрынскую таксістку напалі два мужчыны. Яна адбілася, зламала ім нож


Двух 26-гадовых грамадзянаў Расеі затрымалі.

Міністэрства ўнутраных справаў расказала, што ў ноч на 26 чэрвеня 41-гадовая кіроўца таксі з Кобрына паведаміла ў міліцыю пра напад кліентаў на яе. Два грамадзяніна Расеі прасілі давезці іх у Драгічын, папрасілі спыніцца ў банкамата. Яна спынілася, але пачала спрачацца з мужчынамі, што «так не робіцца».

Адзін у гэты момант выхапіў сталовы нож, прыставіў яго да шыі таксісткі. Але яна не разгубілася, адбілася і нават зламала нож, выкінула адламанае лязо. Пасля нападу мужчыны скралі іншую машыну і схаваліся ў знаёмых у Бярозе, але іх затрымалі на наступны дзень.

Супраць мужчынаў распачалі крымінальныя справы за «Злоснае хуліганства» і «Крадзеж», адзін з затрыманых неаднаразова судзімы. Пра стан пацярпелай не паведамляюць.

АА belsat.eu

Стужка навінаў