ЕЗ накіруе працаўнікоў агенцтва Frontex у Літву для аховы мяжы з Беларуссю


Групу з 30 працаўнікоў агенцтва Еўразвязу па бяспецы вонкавых межаў (Frontex) накіруюць на ўзмацненне аховы літоўскай мяжы з Беларуссю ад нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамляе МУС Літвы.

Дырэктар Frontex Фабрыс Леджэры мае намер у ліпені наведаць Літву, каб вывучыць сітуацыю на месцы. Леджэры заявіў, што агенцтва па бяспецы дапаможа Літве ў ахове мяжы і вяртанні нелегальных мігрантаў.

«Мы імкнемся аказваць падтрымку Літве – гэта праява еўрапейскай салідарнасці», – сказаў кіраўнік Frontex.

Неўзабаве 30 працаўнікоў Frontex прыбудуць у Літву, каб дапамагчы літоўскім памежнікам у ахове мяжы з Беларуссю.

МУС Літвы адзначае, што памежнікам на беларускім участку мяжы таксама дапамагаюць Служба грамадскай бяспекі і Саюз стралкоў Літвы.

Паводле МУС, усяго ў Літву праз беларускую мяжу сёлета спрабавалі ўехаць 508 нелегальных мігрантаў – гэта ўдвая больш больш, чым у апошнія тры гады (2018, 2019, 2020) разам узятых.

  • Літва абвінавачвае афіцыйны Менск у тым, што беларускія памежнікі спрыяюць нелегальнай міграцыі ў Еўропу. Дарадца прэзідэнта Аста Скайсгірытэ і кіраўніца МУС Агне Білатайце раней заяўлялі, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі такім чынам вядзе гібрыдную вайну з Літвой і аказвае на краіну ціск.
  • Падчас выступу 22 чэрвеня ў Берасці Лукашэнка прыгразіў, што не будзе спыняць не толькі нелегальную міграцыю на Захад, але і кантрабанду наркотыкаў ды ядравых матэрыялаў.
Hавiны
Лукашэнка прыгразіў, што не будзе спыняць кантрабанду наркотыкаў і ядравых матэрыялаў на Захад
2021.06.23 09:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў