Бура перашкодзіла правесці імшу на месцы пахавання расстраляных вязняў Беразвецкай турмы


Сёння, 26 чэрвеня, споўнілася 80 гадоў з моманту расстрэлу НКВД вязняў турмы ў Беразвеччы. Правесці імшу на месце трагедыі ў вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёну не атрымалася праз буру.

Апоўдні 26 чэрвеня 1941 года ля Мікалаева года НКВД расстраляла да 2000 вязняў Беразвецкай турмы, якіх пасля пачатку вайны вырашылі этапаваць на ўсход пешшу. Большасць з іх былі палітычнымі зняволенымі.

Доўгі час іх магіла ахвяраў тэрору НКВД была занядбаная, а ў 90-х гадах тут паўстаў мемарыял. У апошні час кожны год тут адбывалася імша. На юбілеі прыязджалі прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Польшчы. Сёлета праз дыпламатычны канфлікт з афіцыйным Менскам іх прыезд не планаваўся.

Шторм паваліў дрэвы на брацкую магілу ў Мікалаеве. 26 чэрвеня 2021 г.
Фота: ЗЛ / belsat.eu

Свае карэктывы ўнесла таксама бура, якая разыгралася ўвечары 25 чэрвеня. Яна зрывала стрэхі з дамоў, паваліла шмат дрэваў. Заваленым аказаўся і мемарыял. Таму імшу ў памяць расстраляных было вырашана правесці ў касцёле ва Уле, што на іншым беразе Дзвіны. Дарэчы, касцёл таксама пацярпеў ад стыхіі – у яго пашкоджаны дах.

Імша ў царкве ва Уле.
Фота: ЗЛ / belsat.eu

Беларускія ўлады не даюць належным чынам ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсіяў. Сёння зранку міліцыянты дзяжурыла каля брацкай магілы, а падчас імшы пяць міліцыянтаў стаялі каля ўвахода ў касцёл.

ЗЛ belsat.eu

Стужка навінаў