Улады не дапусцілі людзей на развітанне з Вольгай Завадскай


Улады зрабілі ўсё, каб не дапусціць людзей на развітанне з Вольгай Завадскай. На жалобную цырымонію сваякі нябожчыцы прыехалі разам. Супрацоўнікі крэматорыя адразу запрасілі іх у залю і зачынілі за імі дзверы. Гэта адбылося крыху раней за прызначаны час. Праз некалькі хвілінаў ім паведамілі, што ніхто больш не прыйшоў і пачалі цырымонію развітання.

Вольга Завадская
Фота: belsat.eu

Тым часам у фае крэматорыя прыходзілі людзі з кветкамі. Да іх адразу падыходзілі па двое мужчын у цывільным і запытвалі прозвішча нябожчыка, з якім тыя прыйшлі развітацца. Як толькі чулі прозвішча Вольгі Завадскай, то адразу казалі, што «такой тут няма». Яны раілі прайсці на Паўночныя могілкі, бо нібыта развітанне павінна адбыцца там. Але на могілках ахоўнікі паведамілі людзям, што ніякіх пахаванняў не было і ў гэты дзень не плануецца.

Некаторыя вярталіся зноў у крэматорый, казалі, што маюць дакладную інфармацыю аб тым, што развітанне з Вольгай Завадскай павінна адбыцца тут і ў гэты час. Гэтыя мужчыны ў цывільным запэўнівалі іх у тым, што гэта нейкая памылка, пакуль з жалобнай залі не выйшлі сваякі Вольгі Завадскай.

«Які ў іх страх перад народам! Няўжо яны не ведаюць, што няма каму ўжо выйсці? Палова краіны з’ехала і яшчэ колькі народу ў турмах. А яны думалі, што тут сотні машын з флагамі паедуць і тысячы людзей прыйдуць. Няўжо нельга было даць людзям па-чалавечы развітацца. Навошта было так падманваць людзей?», – распавяла адна з жанчын, якая прадставілася Алёнай.

Hавiны
Развітанне з Вольгай Завадскай адбудзецца 26 траўня
2023.05.26 13:29

Дзмітрый Завадскі быў аператарам у журналісцкім пуле Аляксандра Лукашэнкі, але пазней сышоў з пула і стаў супрацоўнічаць з ОРТ.

Знік Дзмітрый Завадскі 7 ліпеня 2000 года ў менскім аэрапорце. У яго выкраданні абвінавацілі двух афіцэраў МУС – Валерыя Ігнатовіча і Дзмітрыя Маліка. Кожнаму з іх за гэта прысудзілі па 10 гадоў пазбаўлення волі. Але афіцэры не прызналі сваёй віны, а факт забойства даказаны не быў.

Паводле іншай версіі, да знікнення Дзмітрыя Завадскага датычныя тыя ж асобы, хто займаўся выкраданнем Юрыя ЗахаранкіВіктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Цела Дзмітрыя так і не знайшлі, ён быў прызнаны памерлым.

 

Аб’ектыў
«Апошнімі днямі яна яго клікала». Ульяна Захаранка так і не дачакалася праўды аб сыне
2018.05.15 23:16

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў