ЗША не збіраюцца здымаць санкцыяў з Расеі ў абмен на доступ да ўкраінскага збожжа


Амерыка не збіраецца разглядаць прапановаў Расеі пра скасаванне санкцыяў у абмен на разблакаванне доступу да ўкраінскіх партоў. Пра гэта на адмысловым брыфінгу паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Нэд Прайс, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Сенат ЗША.
Фота: pravda.com.ua

«Вядома, мы не будзем здымаць санкцыяў у адказ на пустыя абяцанні. Мы і раней чулі пустыя абяцанні ад Расейскай Федэрацыі. Я думаю, мы маем падставы для скепсісу, бо мы чулі розныя абяцанні і прапановы з Расеі», – заявіў Прайс.

Ён назваў жахлівым тое, што Расея імкнецца выкарыстоўваць харчы і энергію як прадмет гандлю. Нэд Прайс зняпраўдзіў сцвярджэнне Расеі, што нібыта заходнія санкцыі выклікалі харчовы крызіс. Ён назваў дзеянні РФ дэзынфармацыяй.

«Больш хуткае залагоджванне праблемы падаражэння сыравіны, падаражэння харчоў ва ўсім свеце – гэта спыненне Масквой гэтай жорсткай вайны, спыненне блакады партоў Украіны, спыненне нападаў на збожжавыя элеватары, спыненне нападаў на караблі са збожжам», – дадаў Прайс.

Нагадаем, што паводле звестак ААН, у свеце праз вайну ва Украіне засталося на складах запасаў пшаніцы ўсяго на 10 тыдняў. Дадатковай праблемай паўстае абмежаванне Індыяй экспарту пшаніцы.

Hавiны
Прэзідэнт Сенегалу: «Праз вайну ва Украіне Афрыка пакутуе ад перабояў з пастаўкамі харчавання»
2022.05.26 09:29

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў