Журналіст Алесь Любянчук затрыманы ў межах крымінальнай справы


Сёння, 26 траўня, Алеся Любенчука забралі з вёскі Крывічы Івейскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам.

Увечары БАЖ паведаміў, што Алесь Любянчук затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Менску. У чым падазраюць ці вінавацяць журналіста стане, вядома цягам 10 дзён.

У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у турме ў Баранавічах. Апошнім часам Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну.

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў