Вярхоўная Рада Украіны зарэгістравала законапраект аб санкцыях супраць Беларусі


Вярхоўная Рада Украіны зарэгістравала новы законапраект ва ўмовах ваеннага становішча. Дакумент накіраваны на ўвядзенне з украінскага боку адмысловых санкцыяў, якія дазволяць канфіскоўваць маёмасць РФ ва Украіне. Асаблівай увагі заслугоўвае намер, выяўлены ў дакуменце, прызнаць Беларусь дзяржавай-суагрэсарам і даць таксама мандат на канфіскацыю беларускай маёмасці.

Законапраект 7411 ад 26.05.2022. Скрыншот: itd.rada.gov.ua

Праект накіраваны на заканадаўчае замацаванне механізму адабрання аб’ектаў уласнасці Рэспублікі Беларусь як дзяржавы, што актыўна падтрымлівае ваенную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны. Дакумент таксама пашырае пералік субʼектаў, да якіх ужываюцца санкцыі з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці Украіны.

Таксама ў тлумачальнай нататцы да праекту адзначылі, што Рэспубліка Беларусь ёсць суагрэсарам Расеі, бо надала сваю тэрыторыю для размяшчэння расейскіх войскаў і нанясення авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

Hавiны
Аляксей Арэстовіч: За беларускую тэрыторыю можна больш не хвалявацца
2022.04.24 15:06

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў