У Офісе прэзідэнта Украіны выказаліся наконт пагрозы нападу з боку Беларусі


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк падчас нацыянальнага тэлемарафону пракаментаваў апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, 26 траўня Аляксандр Лукашэнка загадаў стварыць на ўкраінскім кірунку асобнае аператыўнае камандаванне. «На жаль, адкрыўся новы напрамак. Як у нас прынята казаць – новы фронт. І мы не можам не надаваць гэтаму ўвагу», – адзначыў ён. Лукашэнка таксама заявіў, што па ягоным загадзе на мяжы з Украінай ідзе актыўная ратацыя беларускіх батальённа-тактычных групаў.

Падаляк лічыць, што такія заявы робяцца дзеля правакацыі.

«Ён (Лукашэнка – заўв. belsat.eu) прывык за часы сваёй улады да пастаянных правакацыяў, да падобных заяваў. Гэта робіцца для партнёраў.

Я лічу, што для беларускай арміі зайсці на тэрыторыю Украіны – гэта самагубства», – цытуе УНІАН дарадцу Офісу прэзідэнта Украіны.

Пры гэтым Падаляк не выключае ўдараў з беларускай тэрыторыі.

«Я разумею, што яны сёння могуць выкарыстоўваць крылатыя ракеты, але вы ж разумееце, што калі гэты загад аддасць асабіста Лукашэнку, то для яго яго галавакружная карʼера «апошняга дыктатара» Еўропы скончыцца нечакана», – падсумаваў ён.

Аб’ектыў
«Што ў Лукашэнкі ў галаве ведае толькі адзін Лукашэнка». Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю
2022.05.26 22:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў