Стала вядома, у чым абвінавачваюць журналіста Андрэя Кузнечыка


Палітзняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка вінавацяць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім». Пра гэта паведамляе БАЖ.

Справу журналіста будзе разглядаць Магілёўскі абласны суд. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме. Андрэя Кузнечыка абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). Яму пагражае да 7 гадоў зняволення.

Нагадаем, журналіста Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года, у кватэры правялі ператрус, на кароткі час захапілі Telegram-канал радыё «Свабода», дзе Кузнечык працаваў як фрылансер. Яго спачатку асудзілі на 10 дзён арышту, але не вызвалілі і перавялі ў СІЗА № 1 у межах крымінальнай справы. Цягам 6 месяцаў ні калегі, ні сваякі не ведалі, у чым яго вінавацяць.

Радыё «Свабода» было абвешчанае ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя – 23 снежня.

Артыкулы
Раней ашчаджаў пачуцці, а ў лістах з СІЗА выказаўся. Як сям’я журналіста Кузнечыка чакае яго на волі
2022.02.14 11:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў