Не абышлося без Лукашэнкі. У цэнтры Кіева адкрылася выстава карыкатураў пра вайну


Ва ўкраінскай сталіцы адкрылася міжнародная выстава карыкатураў пра вайну. У прасторы «Vcentri Hub» у цэнтры Кіева размясцілі 203 працы 40 мастакоў з 12 краінаў свету. Фотакарэспандэнтка «Белсату» паназірала за падзеяй.

Мужчына разглядае працы на выставе карыкатураў у Кіеве, Украіна. 25 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Першапачатковая тэма малюнкаў была звязаная з затанулым у Чорным моры расейскім крэйсерам «Масква», але арганізатары атрымалі вялікую колькасць карцінаў, таму карыкатуры закранаюць шмат тэмаў. Не абышлося і без Аляксандра Лукашэнкі, які даў выкарыстаць Беларусь як пляцоўку для атакі на Украіну.

Арганізатары міжнароднай выставы карыкатураў у Кіеве, Украіна. 25 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Першым горадам, які падчас паветраных трывог і практычна штодзённых ракетных абстрэлаў зрабіў такую творчую акцыю, стаў Мікалаеў. Плануецца, што выставу змогуць пабачыць не толькі жыхары Мікалаева і Кіева, але і Чарнігава, Львова ды іншых гарадоў Украіны.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Жанчына ў футболцы з выявай маркі «Расейскі ваенны карабель, ідзі *****» на выставе карыкатураў у Кіеве, Украіна. 25 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

АК belsat.eu

Стужка навінаў