Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі: «Спробы залагодзіць Пуціна – небяспечныя»


Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас заявіла, што спробы «залагодзіць» Уладзіміра Пуціна нясуць бяспеку. BBC перадае словы ангельскай дыпламаткі напярэдадні працоўнага візіту на Балканы.

Элізабэт Трас, міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі.
Фота: LizTrussMP / Facebook

«Расейскую агрэсію нельга проста супакоіць. Ёй трэба супрацьстаяць сілай. Мы мусім быць цвёрдымі ў тым, каб забяспечыць перамогу Украіны ваеннай дапамогай і санкцыямі. Цяпер мы больш не можам адрываць нагу ад педалі газу», – заявіла дыпламатка.

Спадарыня Трас выступіць перад узброенымі сіламі Босніі і Герцагавіны з мэтай заклікаць заходніх супольнікаў Вялікай Брытаніі пераканацца, што прэзідэнт Пуцін прайграе ва Украіне.

У сераду Еўрапейскі Звяз, Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія абвясцілі стварэнне Кансультацыйнай групы ў расследаванні зверстваў. Група будзе дапамагаць падраздзяленням Генеральнай пракуратуры Украіны ў расследаванні злачынстваў і пераследзе злачынцаў, звязаных з канфліктам.

Аналітыка
Ленд-ліз для Украіны. Што азначае гэтая праграма, і пра што сведчыць гістарычны досвед
2022.04.29 18:59

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў