У Пружанскім раёне абрынуўся мост


Паводле звестак МНС аварыя здарылася 25 траўня, каля восьмай гадзіны вечара, непадалёк ад вёскі Броды Пружанскага раёну.

Абвал моста ў Пружанскім раёне.
Фота: tutby_official / Telegram

«Абрынуўся жалезабетонны мост праз раку Лясная Левая на дарозе Н-525 «Шчэрчава – Шэрашава», – паведамляе МНС.

Згодна з інфармацыяй ведамства, «абвальванне канструкцыяў моста на жыццядзейнасць населенага пункту не паўплывала».

Падобны выпадак з абвалам моста здарыўся 19 траўня на дарозе Барысаў – Беразіно.

У момант абвалу па дарозе праязджаў цяжкавік МАЗ, яму вырвала задні мост. Людзі тады не пацярпелі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў