У Бярозаўцы прайшло развітанне з Вітольдам Ашуркам


У мястэчку Бярозаўка 26 траўня развіталіся з 50-гадовым палітвязнем Вітольдам Ашуркам, які загінуў пры нявызначаных абставінах у Шклоўскай калоніі.

Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: nn.by
Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат

Развітацца з Вітольдам людзі пачалі ісці яшчэ ўчора, калі труну з целам прывезлі ў Бярозаўку. Таксама, каб праводзіць у апошні шлях Ашурка, людзі прыязджаюць з розных гарадоў Беларусі.

Наш карэспандэнт на месцы распавядае, што развітацца з Вітольдам прыйшлі шмат ягоных паплечнікаў з Лідчыны. Таксама нямала людзей прыехала і з Менску.

Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат
Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: nn.by

Пасля развітання ў будынку Дому быту, а 14-й у бярозаўскім касцёле прайшла імша. Пасля яе Вітольда Ашурка пахавалі на гарадскіх могілках.

Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат
Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат

Шмат хто з жыхароў Бярозаўкі, якія назіраюць за працэсіяй, з жахам і шкадаваннем кажуць пра тыя пашкоджанні, якія відаць на целе Вітольда.

Працэсія прайшла ўздоўж шклозаводу «Нёман», на якім шмат гадоў адпрацаваў Вітольд. Некаторыя працаўнікі выйшлі да прахадной, каб развітацца з калегам.

Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат

Калі труну заносілі ў касцёл, людзі паказвалі знак «Віктары».

Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат

Тыя, хто прыходзіць развітацца з Вітольдам, пакідаюць паперкі з ягонымі словамі:

«Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы!»

Запіска са словамі Вітольда Ашурака.
Фота: Ольга Быковская / Facebook
Запіска са словамі Вітольда Ашурка.
Фота: чытачы Белсату

Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская, якая прысутнічала на пахаванні Ашурка, кажа, што цяпер Бярозаўка поўная міліцыі, а на пад’ездзе да мястэчка поўныя легкавушкі і бусы спыняе ДАІ дзеля праверкі дакументаў.

Таксама на развітанні прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місіяў Еўразвязу і ЗША.

Пахавалі Вітольда Ашурка пад бел-чырвона-белым сцягам. Яго брат прыгадаў, што ён калісьці пра гэта марыў.

Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат
Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат
Развітанне з Вітольдам Ашуркам.
Фота: Белсат

Палітвязень Вітольд Ашурак памёр у калоніі 21 траўня. Сваякам сказалі, што ў яго спынілася сэрца, але Вітольдава ўдава кажа, што ейны муж ніколі не меў праблемаў з сэрцам.

Прычыны смерці Вітольда да канца не зразумелыя. У пасведчанні аб ягонай смерці напісана, што непасрэдная прычына смерці высвятляецца. Таксама ў Вітольда перавязаная галава, а рукі падрапаныя.

Між тым, родныя змаглі атрымаць цела памерлага Вітольда Ашурка толькі праз некалькі дзён пасля ягонай смерці.

Hавiны
«Сумленне было ягоным сцягам, які ён годна нёс праз жыццё». Пра Вітольда Ашурка распавядаюць сябры
2021.05.26 11:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў