Прэзідэнт Еўрапейскай рады стэлефанаваўся з бацькам арыштаванага Пратасевіча

Шарль Мішэль таксама заклікаў беларускія ўлады вызваліць затрыманага журналіста, яго сяброўку і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.

Вечарам 26 траўня прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль тэлефанаваў Дзмітрыю Пратасевічу – бацьку зняволенага журналіста Рамана Пратасевіча. Як напісаў Мішэль у Twitter, «каб выказаць найпаўнейшую салідарнасць Еўразвязу з сям’ёй Пратасевічаў і мае глыбокія суперажыванні як бацькі».

Раней у гэты ж дзень Нямеччына асудзіла не толькі інцыдэнт з захопам самалёта «Ryanair» і затрыманне журналіста і яго сяброўкі, але і відэа з «прызнаннем палоннага» Пратасевіча.

Маці Рамана Пратасевіча: Выглядае, што яму паламалі нос і выбілі зубы

23 траўня самалёт «Ryanair», які ляцеў з Афінаў у Вільню, зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю аб «мініраванні», якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. У Менску затрымалі прынамсі двух пасажыраў: блогера Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Сафію Сапегу. Астатніх пасажыраў адпусцілі пад вечар. Гендырэктар «Ryanair» назваў перанакіраванне самалёта ў Менск «дзяржаўным пірацтвам», прэм’ер-міністр Польшчы – «дзяржаўным тэрарызмам».

Да Пратасевіча не пускаюць адваката. Сапегу падазраюць у «арганізацыі масавых беспарадкаў», арыштавалі на два месяцы.

24 траўня Саміт Еўразвязу прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз. Рашэнне можа набыць моц, калі яго зацвердзяць на ўзроўні еўрапейскіх міністраў. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі склікае 27 траўня тэрміновае паседжанне праз сітуацыю ў Беларусі. Шэраг краінаў закрыў для беларускіх самалётаў паветраную прастору, шмат авіякампаніяў пускае рэйсы ў аблёт Беларусі.

Польшча, Латвія, Літва, Фінляндыя, Чэхія і Швецыя закрылі сваё неба для Беларусі. Хто яшчэ

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны