Затрымалі і вызвалілі бізнес-трэнерку і чальца Каардынацыйнай рады Аксану Зарэцкую


Удзень 26 траўня «Белсату» паведамілі, што да дому эксперткі ў этыкеце і бізнес-трэнеркі Аксаны Зарэцкай прыехалі некалькі бусаў з сілавікамі, і яны спрабуюць трапіць у кватэру. Каардынацыйная рада пазней перадала, што ў Зарэцкай ідзе ператрус.

Бізнес-трэнерка Аксана Зарэцкая.
Фота: zaretskaya.by

Прычынаў ператрусу не паведамляюць. Тэлефон Зарэцкай недасяжны.

Вечарам Фонд культурнай салідарнасці паведаміў, што жанчыну затрымалі.

Амаль адразу пасля гэтага Каардынацыйная рада паведаміла, што Зарэцкую вызвалілі пасля «прафілактычнай размовы» аб «недапушчальнасці супраць праўных дзеянняў» – не затрымлівалі, бо яна мае двух непаўналетніх дзяцей.

Аксана Зарэцкая – сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады. Яе затрымлівалі 25 сакавіка, але ўвечары адпусцілі, тлумачэнняў інцыдэнту не было. Зарэцкая працягвала працаваць як трэнер у бізнес-камунікацыі і сэрвісе і як выкладчыца этыкету, яна мае ўласную школу бізнес-культуры.

АА belsat.eu

Стужка навінаў