Палітвязнямі прызналі сяброўку журналіста Пратасевіча і чатырох берасцейцаў. Агулам палітвязняў 426


Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі 26 траўня супольную заяву аб прызнанні яшчэ пяці чалавек палітычнымі зняволенымі. На гэты дзень палітвязнямі прызналі ўжо 426 чалавек, праваабаронцы працягваюць разглядаць справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень».

Сафія Сапега.
Фота: sapega_sofia_ / Instagram

26 траўня прызналі палітвязнямі:

  • Сафію Сапегу – сяброўку зняволенага журналіста Рамана Пратасевіча, якую разам з ім затрымалі пасля перанакіравання ў Менск самалёта «Ryanair». Сафію падазраюць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ). Яна грамадзянка Расеі. Праўладныя каналы публікавалі відэа, дзе яна «прызнавалася» ў вядзенні Telegram-каналу «Чёрная книга Беларуси», аднак блізкія сябры і знаёмыя дзяўчыны ў размове з «Белсатам» гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.
  • Непаўналетняга Эдуарда Кадынюка, якога затрымалі ў Берасці 23 снежня 2020 года і 21 траўня асудзілі на тры гады выхаваўчай калоніі за «ўдзел у масавых беспарадках» (ч.2 арт. 293 КК РБ).
  • Непаўналетняга Аляксандра Вінярскага, якога затрымалі ў Берасці і 21 траўня асудзілі на тры гады выхаваўчай калоніі за «ўдзел у масавых беспарадках» (ч.2 арт. 293 КК РБ).
  • Затрыманых 16 сакавіка ў Берасці Ігара Вінакурава і Аляксандра Храпко. Яны фігуранты «карагоднай справы», якіх вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Іх пачалі судзіць 24 траўня.

 

Hавiны
«Карагодная справа»: судзяць сына і бацьку, мужа і жонку ды вядомага паэта
2021.05.13 22:48

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення іх крымінальнага пераследу, а таксама спынення пераследу ўсіх грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў