Франак Вячорка: «Упершыню ў гісторыі Еўропа адкрыта называе рэжым у Беларусі тэрарыстычным»


Дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях у інтэрв’ю «Студыі «Белсат» пракаментаваў магчымыя санкцыі ЕЗ.

– Рэжым у Беларусі тэрарыстычны, рэжым акупацыйны. Ён не мае легітымнасці ўнутранай, не мае легітымнасці знешняй. Захопам самалёта і Рамана ён паказаў, што плюе на міжнародныя нормы, стандарты, законы, ён плюе на Канстытуцыю Беларусі. Палітвязняў трэба разглядаць як закладнікаў, а закладнікаў трэба вызваляць. Мы пачалі па-новаму працаваць з нашымі партнёрамі. Гэтым разам Лукашэнку з рук ягонае злачынства не сыйдзе. Ілюзіяў у Захада быць больш не павінна. Мы не заклікалі да спынення палётаў над Беларуссю ці спынення палётаў «Белавіа». Але мы разумеем, чаму Еўропа гэта зрабіла. Закранута бяспека еўрапейскіх грамадзянаў. І Лукашэнка не папрасіў прабачэння. ЗША, ЕЗ, Канада вельмі хутка зрэагавалі. Пасля гэтага ніхто з іх не пацісне руку Лукашэнку. Упершыню ў гісторыі Еўропа так жорстка ўспрымае рэжым. Упершыню ў гісторыі яны адкрыта называюць рэжым тэрарыстычным. Калі б гэта адбылося раней, магчыма Лукашэнка не датрываў да 2021 года.

Стужка навінаў