Еўрапейскае агенцтва авіябяспекі заклікала пазбягаць паветранай прасторы Беларусі


Еўрапейскі авіярэгулятар EASA заявіў, што паветраная прастора Беларусі не бяспечная, і параіў выкарыстоўваць яе толькі ў выпадку неабходнасці.

Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі прыняло такое рашэнне на фоне інцыдэнту з экстраннай пасадкаю самалёта Ryanair у Менску.

«Абставіны гэтага інцыдэнту выклікаюць сур’ёзныя сумневы ў тым, што Беларусь паважае міжнародныя правілы грамадзянскай авіяцыі», – гаворыцца ў заяве агенцтва.

Таксама ў заяве гаворыцца, што дзеянні Беларусі стварылі павышаную рызыку для бяспечнасці палётаў і паставілі пад сумнеў здольнасць Беларусі гарантаваць бяспечную паветраную навігацыю.

У гэтай сувязі EASA рэкамендавала авіякампаніям ляцець праз паветраную прастору Беларусі толькі ў выпадку крайняй неабходнасці.

Hавiны
Урад Латвіі і Швецыі ўводзіць абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю
2021.05.26 10:44

АД, belsat.eu

Стужка навінаў