Дэмакратычныя сілы Беларусі: «Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэстаў»


Дэмакратычныя сілы Беларусі маюць намер пачаць новую актыўную фазу пратэсту дзеля ціску на рэжым Лукашэнкі.

Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, штаб Цапкалы, ByPol і іншыя дэмакратычныя сілы салідарныя ў ацэнцы таго, што ў выніку «бяздумных дзеянняў нелегітымнага рэжыму Беларусь ператварылася ў «чорную пляму» на сусветнай карце».

«Разам з захопам улады міжнародны тэрарыст узяў у закладнікі цэлую краіну, усе дзевяць мільёнаў беларусаў. Але з захопам самалёта ў небяспецы не толькі беларусы, але і грамадзяне іншых краінаў. Ніхто не зможа пачувацца ш бяспецы, пакуль мы ўсё не спынім тэрор», – адзначыў Павел Латушка.

Супольныя дэмакратычныя сілы падзякавалі міжнароднай супольнасці за салідарнасць і заклікалі да яшчэ большых актыўных дзеянняў:

  • знізіць узровень дыпламатычнага ўзаемадзеяння;
  • пашырыць сферу прымянення персанальных і эканамічных санкцыяў супраць прыспешнікаў рэжыму;
  • разарваць усе магчымыя эканамічныя сувязі з рэжымам і дзяржаўнымі кампаніямі да перамогі дэмакратыі;
  • правесці прававую ацэнку дзеянняў рэжыму, якія можна назваць «актамі дзяржаўнага тэрарызму»;
  • склікаць міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню дзеля развязання палітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла, што «мы павінны быць гатовыя дзейнічаць», бо якраз цяпер «адкрытае акно магчымасцяў».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў