Звольнілі кіраўніка віцебскага тэатру, які паставіў спектакль з лозунгам «Жыве Фландрыя!»


З віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа звольнілі рэжысёра Міхаіла Краснабаева, у спектаклі якога гучаў выраз «Жыве Фландрыя!», паведамляе «Зеркало».

Прэм’еру спектаклю «Ціль» паказалі ў тэатры 21 лістапада мінулага года, на які прыйшлі чыноўнікі.

Міхаіл Краснабаеў.
Фота:vkurier.by

Неўзабаве пасля прэмʼеры спектакль забаранілі, а з пасады знялі дырэктара тэатру Аляксандра Старых. Цяпер стала вядома, што кантракт не падоўжаць і з рэжысёрам пастаноўкі Міхаілам Краснабаевым.

Спектакль «Ціль» Міхаіл Краснабаеў падрыхтаваў да 95-годдзя тэатру, ён пастаўлены паводле пʼесы драматурга Рыгора Горына.

На прэмʼеры прысутнічала кіраўніцтва Віцебскай вобласці, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры: міністр Анатоль Маркевіч і начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурніцкіх імпрэзаў і прафесійнага мастацтва Ірына Дрыга. Спектакль ім не спадабаўся, але асаблівае раздражненне выклікала выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і выкрыкі са сцэны «Жыве Фландрыя!», расказваюць работнікі тэатру.

Афіша спектаклю «Ціль».
Фота: kolastheatre.by

Міхаіл Краснабаеў працаваў у віцебскім тэатры ўсё жыццё. У 1985-м прыйшоў у Коласаўскі тэатр і да 2004-га быў акторам. Потым перайшоў на пасаду рэжысёра, з 2017 года працаваў мастацкім кіраўніком калектыву. Са студзеня 2022-га з тэатру звольнілі актораў Юлію Крашэўскую ды Арцёма Герака. Апошні граў адну з асноўных роляў у гэтым спектаклі (караля Піліпа). Крашэўская мела ў пастаноўцы ролю другога плану. Таму «Ціль», імаверна, стаў толькі падставаю для іхнага звальнення.

Гісторыі
Што пачытаць у гадавіну Чарнобылю? Аварыя на ЧАЭС, «мірны» і ваенны атам у творах беларускіх пісьменнікаў
2022.04.26 13:29

АД belsat.eu

Стужка навінаў