Войскі РФ пашкодзілі мост, які вядзе да Адэсы


Расейскія войскі ўдарылі ракетамі па Адэскай вобласці, у выніку чаго быў пашкоджаны мост праз Днястроўскі ліман. Рух па мосце з Белгарад-Днястроўскага раёну ў бок Адэсы спынены.

Вайсковае навучанне ў Адэсе. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат

«Мост з Белгарад-Днястроўскага раёну ў бок Адэсы закрылі праз пашкоджанні», – паведаміў спікер Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.

У сваю чаргу аператыўная група «Поўдзень» паведаміла, што ў выніку ракетнага ўдару пашкоджаны мост праз Днястроўскі ліман. Часова рух па мосце перакрылі дзеля бяспекі, а кіроўцаў просяць выбраць іншыя маршруты.

«Атака на мост упісваецца ў логіку раскручвання рашыстамі спіралі напружанасці вакол Прыднястроўя», – піша УНІАН.

Пашкоджанне мосту моцна ўскладняе лагістыку ў Адэскай вобласці. Калі пашкоджанні сур’ёзныя, паўднёвая частка вобласці можа аказацца адрэзанай ад Адэсы.

Hавiны
Адмянілі парад, урокі і экзамены, з’явяцца блокпасты. Што адбываецца ў Прыднястроўі
2022.04.26 14:22

ПС belsat.eu

Стужка навінаў