Ва Украіне не бачаць пагрозы ўварвання з боку Беларусі, але ўмацоўваюць пазіцыі паблізу мяжы


Украінскія вайскоўцы працягваюць умацоўваць пазіцыі паблізу беларускай мяжы, каб спыніць уварванне ў выпадку яго ўзнікнення, паведамляе УНІАН.

Аднак цяпер такой пагрозы з Беларусі ўкраінскі бок не бачыць.

Памежныя стаўбы на ўкраінска-беларускай мяжы. Кантрольна-прапускны пункт «Дольск», Украіна. 28 студзеня 2022 года.
Фота: АД / Белса

Пра гэта на брыфінгу паведаміў старшыня Жытомірскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Бунэчка:

«Жытоміршчына мае 250 кіламетраў мяжы з Беларуссю. Цяпер сітуацыя на нашым участку спакойная. Мы не бачым пагрозы ўварвання з боку Беларусі».

Паводле Бунэчкі, вайскоўцы працягваюць умацоўваць пазіцыі паблізу мяжы, каб спыніць уварванне ў выпадку яго ўзнікнення.

Hавiны
Адмянілі парад, урокі і экзамены, з’явяцца блокпасты. Што адбываецца ў Прыднястроўі
2022.04.26 14:22

АД belsat.eu

Стужка навінаў