У Прыднястроўі паведамляюць пра новыя выбухі. Школы закрытыя, на межах – чэргі


У самаабвешчанай на тэрыторыі Малдовы «Прыднястроўскай рэспубліцы» раніцай 26 красавіка паведамілі пра новыя выбухі. Рэгіён мяжуе з Адэскай вобласцю Украіны, у ім знаходзяцца расейскія войскі.

Тэлграм-канал «ТСВ Приднестровье» паведамляе пра выбухі на тэрыторыі Прыднястроўскага радыётэлецэнтру «Маяк» у Грыгорапольскім раёне.

Адзначаецца, што было два выбухі. Першы прагрымеў у 6:40, другі ў 7:05. З ладу выведзеныя дзве самыя магутныя антэны: адна мегаватная, другая – паўмегаватная. Абедзве рэтранслявалі радыё з Расеі.

У радыётэлецэнтры кажуць, што пацярпелых няма.

Пры гэтым ад сённяшняга дня ў гарадскіх школах Прыднястроўя ўведзенае дыстанцыйнае навучанне. Сельскія школы і садкі працуюць у звычайным рэжыме.

Таксама паведамляецца пра чэргі на мяжы з Малдовай. Усіх, хто выязджае, правяраюць.

  • 22 красавіка намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай вайсковай РФ акругі генерал-маёр Рустам Мінекаеў заявіў, што расейскае войска падчас другога этапу вайны павінна ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам. Пры гэтым ён дадаў, што кантроль над поўднем Украіны – «гэта яшчэ адзін выхад у Прыднястроўе, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту расейскамоўнага насельніцтва».
  • У сталіцы непрызнанага Прыднястроўе Ціраспалі днём 25 красавіка невядомыя абстралялі будынак Міністэрства Дзяржбяспекі, меркавана з гранатамётаў. У МУС паведамілі, што пацярпелых няма.
  • Улады Малдовы і Украіны назвалі інцыдэнт правакацыяй.
Hавiны
«Нагода для стварэння напружанасці». Улады Малдовы і Украіны пракаментавалі абстрэлы ў Прыднястроўі
2022.04.26 09:27

ПС belsat.eu

Стужка навінаў