У МАГАТЭ паведамілі аб «павышаным» узроўні радыяцыі на ЧАЭС


Наведваючы Чарнобыльскую АЭС 26 красавіка гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў пра «анамальна» высокі ўзровень радыяцыі пасля захопу расейскімі ваеннымі раёну ЧАЭС, перадае AFP.

Чацвёрты энергаблок Чарнобыльскай АЭС.
Фота: Reuters

Сёння на ЧАЭС прыбыла поўнамаштабная місія экспертаў па бяспецы, абароне і гарантыях на чале з гендырэктарам МАГАТЭ, якая даставіла абсталяванне.

Таксама місія праводзіць радыелагічную ацэнку і аднаўляе сістэму маніторынгу.

Гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі асудзіў акупацыю расейскімі вайскоўцамі Чарнобыльскай АЭС на працягу некалькіх тыдняў, назваўшы гэта «вельмі, вельмі небяспечным».

«Узровень радыяцыі, я б сказаў, анамальны. Былі моманты, калі ўзровень павышаўся з-за руху цяжкай тэхнікі, якую расейскія сілы ўводзілі сюды, і калі яны яе выводзілі. Мы сочым за гэтым у штодзённым рэжыме», – кажа Рафаэль Гросі.

Аднак потым у BBC удакладнілі, што кіраўнік МАГАТЭ заявіў, што падчас акупацыі ўзровень радыяцыі ў Чарнобылі павысіўся, але зараз ён у норме.

Расейскія войскі занялі тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС, якая знаходзяцца недалёка ад мяжы з Беларуссю, у першы дзень уварвання, 24 лютага. Сышлі расейцы з яе толькі ў канцы сакавіка.

Гісторыі
«Беларусы зноў бадзяюцца па свеце». Гісторыя жанчыны, якая прайшла праз перасяленне падчас Чарнобылю
2022.04.26 16:15

АД belsat.eu

Стужка навінаў