Ціханоўская, Хоміч і Цапкала пачалі афіцыйны візіт у Берлін


25 красавіка Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Берлін, дзе разам з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкала праводзіць сустрэчы з палітыкамі, урадам Нямеччыны, дыяспарай і актывістамі, якія збіраюць гуманітарную дапамогу.

Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала пасля сустрэчы з нямецкімі дэпутатамі.
Фота: Белсат

Яны сустрэліся з новым прэзідэнтам нямецкага Бундэстагу Бэрбэль Бас, з прадстаўніком канцылярыі Олафа Шольца і міністрам культуры Клаўдыяй Рот. На гэтых сустрэчах абмяркоўвалі пытанні дапамогі беларускім уцекачам і сем’ям палітвязняў, магчымасць выдачы візаў у Менску і падаўжэння дакументаў у Нямеччыне для тых, хто не можа вярнуцца на радзіму.

Акрамя гэтага Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з мэрам Берліна Францыскай Гіфай. Кіраўніца нямецкай сталіцы пагадзілася знайсці памяшканне для працы беларускай дыяспары. Ціханоўская і Гіфай таксама абмеркавалі магчымасць рэабілітацыі дзяцей палітвязняў у Берліне.

Вераніка і Валер Цапкалы пасля сустрэчы з нямецкімі дэпутатамі.
Фота: Белсат

ПС belsat.eu

Стужка навінаў