Станіслаў Шушкевіч трапіў у рэанімацыю пасля о-мікрону


Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, 87-гадовы Станіслаў Шушкевіч цяпер у рэанімацыі. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Леанід Краўчук, Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Вячаслаў Кебіч пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні СНД. 8 снежня 1991 года. Крыніца: RIA Novosti / Wikipedia

Паводле словаў жонкі Ірыны, Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лечкамісіі з прычыны наступстваў каронавіруса. Месяц таму ён перахварэў на о-мікрон, хоць апошнія месяцы заставаўся ў кватэры і звёў кантакты да мінімуму.

Аналітыка
«Я магу гэтым толькі ганарыцца». 30 гадоў таму ў Беларусі ліквідавалі СССР
2021.12.08 10:05

Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся ў 1934 годзе ў сям’і беларускіх літаратараў Станіслава Шушкевіча і Гэлены Раманоўскай. Член-карэспандэнт Акадэміі навук.

Быў дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусі 12-га і 13-га скліканняў. У 1991–1994 гадах узначальваў яго, фактычна выконваў ролю першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

8 снежня 1991 года быў адным з падпісантаў Белавежскага пагаднення, якое паставіла кропку ў існаванні СССР.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў