Расея спыніла пастаўкі газу ў Польшчу


Расея прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу па Ямальскім кантракце, паведамляе польскае выданне «Onet».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: minprom.ua

Афіцыйныя аб’явы з гэтай нагоды павінны быць апублікаваны сёння. Інфармацыя была неафіцыйна пацверджана як ва ўрадавых крыніцах, так і ў польскай кампаніі горназдабыўной і газавай прамысловасці (PGNiG).

«Мы ўлічваем розныя сцэнары і гатовы да іх», – падкрэслілі ў кампаніі.

Верагодна, прычынай таму стала тое, што Варшава 26 красавіка ўвяла свой першы пакет санкцыяў супраць Расеі. Ён закрануў 50 расейскіх і беларускіх алігархаў (уключаючы расейцаў Фрыдмана і Дзерыпаску), а таксама «Газпрам». У Варшаве гэты крок патлумачылі «абмежаваннем магчымасцей фінансавання вайны ва Украіне суб’ектамі гаспадарання, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча».

З боку Расеі пакуль няма афіцыйных заяў аб тым, ці з’яўляецца гэта выкананнем ультыматум, якім нядаўна пагражаў Уладзімір Пуцін.

Раней Польшча заявіла аб адмове купляць газ за рублі, а ў мінулую пятніцу скончыўся тэрмін разлікаў за газ у расейскай валюце.

Аналітыка
Андрэй Вардамацкі: Вайна ва Украіне пераструктуруе геапалітычныя арыентацыі беларусаў
2022.04.26 16:40

АД belsat.eu

Стужка навінаў