Польшча ўвяла санкцыі супраць уладаў Беларусі і Расеі


Улады Польшчы ўвялі санкцыі ў дачыненні 35 фірмаў і 15 прыватных асобаў Расеі і Беларусі. Сярод іх ёсць кампаніі «Газпром», «Новатэк» і «Акрон», паведамляе polsatnews.pl.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: gazprom.ru

«Мэта эканамічных санкцыяў – ударыць па расейскай эканоміцы, каб Расея не змагла весці вайну ва Украіне. Польскі санкцыйны спіс ёсць дадаткам да спісу ЕЗ. Гэта датычыць расейскіх субʼектаў і алігархаў, якія маюць рэальныя інтарэсы ў нашай краіне», – сказаў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі.

У спіс трапілі магутныя расейскія структуры, такія як «Газпром», які будзе падпадаць пад санкцыі ў рамках сваёй дзейнасці ў складзе «EuRoPol GAZ», «Акрон» і расейскі алігарх Вячаслаў Кантар, якому належыць каля 20 % акцыяў польскай дзяржаўнай кампаніі «Azoty». Там будуць усе субʼекты, якія імпартавалі расейскі вугаль і вугаль з Данбасу ў Польшчу, напрыклад, кампаніі «KTK Polska» і «Suek Polska». Санкцыі будуць распаўсюджвацца і на іншыя магутныя расейскія кампаніі: газавую кампанію «Новатэк» і вытворцу ўгнаенняў «ФосАгро».

Таксама ў спіс трапілі структуры і алігархі, звязаныя з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, вядзецца пра кампанію «Белойл», якая імпартуе ў Польшчу дызельнае паліва і звадкаваны газ.

Поўны спіс санкцыяў можна пабачыць тут.

За парушэнне санкцыяў прадугледжаны штраф да 20 млн злотых, або каля 4,5 млн долараў.

Hавiны
Эксперт: «Або ЕЗ увядзе жорсткае эмбарга на расейскія нафтапрадукты, або вайна перакінецца на Еўропу»
2022.04.26 11:57

ПС belsat.eu

Стужка навінаў