«Нагода для стварэння напружанасці». Улады Малдовы і Украіны пракаментавалі абстрэлы ў Прыднястроўі


У Бюро рэінтэграцыі Малдовы адрэагавалі на выбухі ў Ціраспалі – сталіцы непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Newsmaker.

Прыднястроўе. Крыніца: УНІАН

У Бюро рэінтэграцыі Малдовы лічаць, што выбухі ў будынку мясцовага Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ў Ціраспалі – «нагода для стварэння напружанасці ў прыднястроўскім рэгіёне».

«Задача сённяшняга інцыдэнту – стварыць падставу для абвастрэння сітуацыі ў сферы бяспекі ў прыднястроўскім рэгіёне, які не кантралююць канстытуцыйныя ўлады. У гэтым кантэксце Бюро рэінтэграцыі заклікае захоўваць спакой і разам з кампетэнтнымі органамі працягвае сачыць за развіццём сітуацыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
У Прыднястроўі з гранатамётаў абстралялі будынак Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
2022.04.25 20:14

А ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны назвалі выбухі спланаванай правакацыяй расейскіх спецслужбаў. Украінская разведка лічыць, што ўлады Прыднястроўя рыхтаваліся да правакацыі і загадзя паклапаціліся аб абсталяванні сховішча. ГУР спасылаецца на ліст сакратара Дзяржаўнай камісіі ліквідацыі надзвычайных сітуацыяў Прыднястроўя Вадзіма Шмаленкі ад 22 красавіка. У дакуменце той просіць кіраўніка Каменскага раёну падаць звесткі аб месцы размяшчэння абароненага пункта грамадзянскай абароны гораду, указаць найменне аб’екта, адрас, тып ахоўнага збудавання. У выпадку яго адсутнасці Шмаленка просіць аператыўна вырашыць пытанне аб яго арганізацыі.

У ГУР лічаць, што інцыдэнт у Ціраспалі – правакацыя ФСБ, накіраваная на нагнятанне антыўкраінскіх настрояў і на апраўданне ўварвання ва Украіну з боку Прыднястроўя.

Hавiны
У МЗС Малдовы выклікалі амбасадара Расеі і выказалі яму «глыбокую занепакоенасць»
2022.04.23 09:26

У сталіцы непрызнанага Прыднястроўе Ціраспалі днём 25 красавіка невядомыя абстралялі будынак Міністэрства Дзяржбяспекі, меркавана з гранатамётаў. У МУС паведамілі, што пацярпелых няма.

Перад гэтым 22 красавіка намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай вайсковай РФ акругі генерал-маёр Рустам Мінекаеў заявіў, што расейскае войска падчас другога этапу вайны павінна ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам. Пры гэтым ён дадаў, што кантроль над поўднем Украіны – «гэта яшчэ адзін выхад у Прыднястроўе, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту расейскамоўнага насельніцтва».

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

ПС belsat.eu

Стужка навінаў