Беларускія чыноўнікі заявілі, што прыедуць на гадавіну вызвалення канцлагеру Маўтгаўзэн. Але іх не запрашалі


Беларускія чыноўнікі заявілі, што прыедуць на цырымонію з нагоды вызвалення канцлагеру Маўтгаўзэн, і ніхто не мае права забараніць ім гэта.

Канцэнтрацыйны лагер Маўтгаўзэн.
Фота: Geak / Wikipedia

«Мы – нашчадкі народу-пераможца, мы – нашчадкі народу-вызваліцеля. Большасць ахвяраў гэтага канцлагера ў Аўстрыі – гэта грамадзяне рэспублік былога Савецкага Саюзу, так што ніхто не мае права забараніць нам гэта зрабіць», – заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

На мінулым тыдні стала вядома, што прадстаўнікі з Расеі і Беларусі не будуць запрошаны 15 траўня на цырымонію 77-й гадавіны вызвалення канцлагера Маўтгаўзен у Аўстрыі.

Тады прадстаўнікі камітэту Маўтгаўзена заявілі, што прызнаюць важную ролю Савецкага Саюза ў барацьбе з нацызмам і вызваленні канцлагераў, але супольнасць «не можа не асудзіць» вайну Расеі супраць Украіны самым выразным чынам, а ўдзел дзвюх гэтых краінаў быў бы несумяшчальны з прысягай зняволеных Маўтгаўзена, якія выжылі, і іх імкненнем да міру і свабоды.

Раней афіцыйных асоб Беларусі і Расеі не запрасілі на гадавіну вызвалення канцлагераў Бухэнвальду і Дора ў Нямеччыне 10 красавіка. Замест гэтага прадстаўляць Беларусь запрасілі Паўла Латушку і прадстаўніка народнай амбасады Беларусі Міхаіла Таубэ.

Hавiны
Прадстаўнікоў Беларусі і РФ не запросяць на гадавіну вызвалення канцлагеру Маўтгаўзен
2022.04.19 15:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў