За падпал «Табакеркі» – тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму


У Жодзіне жыхару гораду Сяргею Лаўкайцісу прысудзілі 3 гады калоніі за падпал «Табакеркі». Мужчыну судзілі паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргей Лаўкайціс.
Фота: скрыншот з відэа МУС.

Паводле крымінальнай справы Сяргей Лаўкайціс 5 снежня падпаліў «Табакерку» ў Жодзіне. Мужчыну адразу ж затрымалі, а аб’ект удалося патушыць. Тым не менш, следчыя палічылі, што жыхар Жодзіна нанёс шкоду на агульную суму 341 рубель 12 капеек, што склала на момант здзяйснення злачынства 12,63 базавай велічыні. У дачыненні Сяргея распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»).

Спаленая «Табакерка».
Фота: СК РБ.

Дзяржаўнае абвінавачванне запатрабавала для Сяргея Лаўкайціса 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Іван Грышкевіч падтрымаў пракурора і прысудзіў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сваю віну Сяргей Лаўкайціс прызнаў цалкам і раскайваецца ў здзейсненым.

Адвакат заявіў, што гэтае злачынства стала вынікам аператыўнага эксперыменту і папрасіў даць пакаранне без рэальнага зняволення.

Hавiны
Чатырох бабруйцаў судзяць за падпал «Табакеркі» і пашкоджанне машыны міліцыянта
2021.04.12 15:05

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў