У цэнтр Менску пачалі сцягваць спецтэхніку і сілавікоў


Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ў цэнтр Менску пачынаюць сцягваць калоны аўтобусаў і бусаў з сілавікамі, а таксама шмат спецтэхнікі, у тым ліку «Рубяжы», аўтазакі і вадамёты. Выглядае, што такім чынам улады рыхтуюцца да магчымых акцыяў «Чарнобыльскага шляху».

Чытачы «Белсату» заўважылі, як з Уручча ў бок цэнтру сталіцы выехалі як мінімум тры аўтазакі, два аўтобусы і 14 бусаў з таніроўкай. Калоны тэхнікі з сілавікамі заўважылі каля парку Дружбы народаў.

«Пачалі спыняць і правяраць заплечнікі і тэлефоны. Спыняюць і правяраюць заплечнікі на плошчы Якуба Коласа і каля ЦУМу», – паведамляюць чытачы «Белсату»

У Менск уехалі «Рубяжы» вадамёт, аўтазакі і нават машыны з калючым дротам.

Некаторыя Telegram-каналы заклікалі грамадзянаў адзначыць «Чарнобыльскі шлях». У межах акцыі грамадзянаў заклікаюць пайсці ў цэрквы і запаліць там знічы. Верагодна, што такая актыўнасць сілавікоў звязаная з магчымай акцыяй.

Hавiны
У чаканні матацыклетаў з кулямётамі. Публіцыст Іван Давыдаў аб «прызнанні» Аляксандра Фядуты
2021.04.26 16:14

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў