Рыгора Кастусёва пасадзілі ў «амерыканцы» ў адну камеру з Віктарам Бабарыкам


Рыгор Кастусёў.
Фота: ІА / Белсат

У СІЗА КДБ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў адной камеры з палітыкам і былым кіраўніком «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам. Пра гэта са спасылкай на некалькі незалежных крыніцаў паведамляе «Наша Ніва».

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове. Старшыню Партыі БНФ змясцілі ў следчы ізалятар КДБ. Пазней стала вядома, што палітыку, як і іншым тром затрыманым у справе «дзяржаўнага перавароту» выстаўленыя абвінавачанні паводле часткі 1 артыкулу 357 Крымінальнага кодэксу («Змова альбо іншыя дзеянні, учыненыя з мэтаю захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады ў неканстытуцыйным парадку»). Усе яны даюць паказанні і актыўна супрацоўнічаюць са следствам, – сказаў Канстанцін Бычак.

Hавiны
КДБ: Фігурантам справы аб дзяржаўным перавароце выстаўленыя абвінавачанні, яны даюць паказанні
2021.04.22 08:15

Цяпер жа стала вядома, што ў СІЗА КДБ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў адной камеры з Віктарам Бабарыкам.

Віктара Бабарыку, які пастанавіў узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, затрымалі разам з сынам Эдуардам 18 чэрвеня летась. Экс-банкіра вінавацяць паводле ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») Крымінальнага кодэксу.

Артыкулы
Пракурор завяршыў зачытванне абвінавачання Віктару Бабарыку
2021.02.18 17:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў