Прадстаўнікі аргкамітэту партыі Бабарыкі сустрэліся з Джулі Фішэр


Прадстаўнікі аргкамітэту партыі «Разам» Іван Краўцоў, Антон Раднянкоў і Таццяна Хоміч сустрэліся з амбасадарам ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паведамляе Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Амбасадар ЗША у Беларусі Джулі Фішэр распавяла, што Злучаныя штаты добра інфармаваныя аб сітуацыі ў Беларусі, і цяпер задача па вырашэнні палітычнага крызісу застаецца адной з прыярытэтных у вонкавапалітычных захадах ЗША. Такая заява з вуснаў дыпламата прагучала падчас сустрэчы з прадстаўнікамі аргкамітэту партыі экс-прэтэндэнта на прэзідэнцтва і экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі «Разам».

Джулі Фішэр і прадстаўнікі аргкамітэту партыі Бабарыкі. Фота: канал Бабарыкі / Telegram
Джулі Фішэр і прадстаўнікі аргкамітэту партыі Бабарыкі.
Фота: канал Бабарыкі / Telegram

Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр абмеркавалі таксама з Іванам Краўцовым, Антонам Раднянковым і Таццянай Хоміч некаторыя сцэнары па вырашэнні палітычнага крызісу і верагодныя варыянты развіцця падзеяў у сярэднетэрміновай перспектыве ў Беларусі. Падчас дыскусіі закранулі тэму палітычнага пераследу ў тым ліку Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, парушэнне правоў палітычных зняволеных.

Hавiны
«Пачаў рыхтаваць свой сыход»: штаб Ціханоўскай пра новы дэкрэт Лукашэнкі
2021.04.25 09:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў