На сайт пра народнае адзінства выдаткуюць больш за 55 тыс. долараў


Улады плануюць выдаткаваць больш за 55 тыс. долараў ЗША на стварэнне сайту пра народнае адзінства. Адпаведны тэндар з’явіўся на старонцы дзяржзакупаў.

Улады распачалі тэндар на стварэнне сайту www.godedinstva.by. На старонцы дзяржзакупаў адзначаецца, што на гэтыя мэты выдаткуюць 143 400 рублёў (больш за 55 тыс. долараў ЗША).

Улады абвесцілі бягучы год годам народнага адзінства. У межах гэтай акцыі плануецца стварэнне сайту і тэлеграм-каналу.

Нягледзячы на тое абвешчаны курс да народнага адзінства працягваецца жорсткі пераслед іншадумства ў краіне. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 357 асобаў. Каля 30 тысячаў асобаў улады прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці. Пры гэтым за гвалт над мітынгоўцамі супраць сілавікоў не распачалі ніводнай справы.

Hавiны
Латушка: 9 траўня мы павінны паказаць сваё адзінства
2021.04.10 09:52

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў