Мінздароўя будзе выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі


Прышчэпленым ад каронавіруса беларусам, якія плануюць выязджаць за мяжу, Міністэрства здароўя зможа выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Грамадзяне, якія прайшлі вакцынацыю супраць COVID-19, змогуць атрымаць на сваё жаданне сертыфікат аб вакцынацыі.

«У сувязі з тым, што правілы міжнароднага рэгулявання і патрабаванні ў дачыненні вакцынацыі яшчэ фармуюцца, такі дакумент, магчыма, будзе неабходны грамадзянам Рэспублікі Беларусь для паездак за мяжу», – паведамляе Міністэрства здароўя.

Сертыфікат можна будзе атрымаць у месцы вакцынацыі, але на платнай аснове і на жаданне. У дакуменце на англійскай і расейскай мовах запішуць інфармацыю пра зробленую прышчэпку супраць COVID- 19, дату нараджэння асобы і назву клінікі, дзе была зробленая прышчэпка.

Сертыфікат аб вакцынацыі.
Фота: minzdrav.gov.by
Сертыфікат аб вакцынацыі.
Фота: minzdrav.gov.by

Цяпер грамадзяне нашай краіны могуць прышчапіцца расейскай ці кітайскай вакцынай.

Hавiны
Еўразвяз гатовы прымаць вакцынаваных турыстаў ужо гэтым летам
2021.04.26 09:49

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў