«Месца сустрэчы не мае значэння»: Уладзімір Зяленскі яшчэ раз заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў заявіў, што хоча двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, адзначыўшы, што месца сустрэчы не настолькі важнае, як яе змест, перадае «Українська правда».

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

У інтэрв’ю выданню «Financial Times» Уладзімір Зяленскі заявіў, што хоча правесці ўласную двухбаковую сустрэчу з Пуціным, дадаўшы, што «месца сустрэчы не мае значэння, важны змест».

У той жа час Зяленскі не згодны з заявамі Крамля пра неабходнасць перамоваў з «кіраўнікамі» самаабвешчаных груповак на ўсходзе Украіны.

«Я не буду гаварыць з тэрарыстамі, і на маім месцы гэта проста немагчыма», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, што 20 красавіка Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з расейскім прэзідэнтам «у любым пункце ўкраінскага Данбасу», і запэўніў, што Украіна не баіцца Расеі.

У адказ на гэта Пуцін на супольнай сустрэчы з Лукашэнкам 22 красавіка прапанаваў сустрэцца Зяленскаму ў Маскве «ў любы зручны час», але адмовіўся абмяркоўваць праблему Данбасу. Ён настойвае на тым, што Кіеў павінен весці перамовы з кіраўнікамі самаабвешчаных рэспублік – ДНР і ЛНР.

Hавiны
Пуцін адказаў Зяленскаму на прапанову сустрэцца на тэрыторыі Данбаса
2021.04.22 20:18

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў