Главы «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч зачытаюць у жывым эфіры беларускія эка-актывісты і культурныя дзеячы


«Зялёны партал» GreenBelarus.info ладзіць вечарам 26 красавіка онлайн-чытку главаў кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч. Пачатак а 19.00.

 

У памяць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС главы з кнігі зачытаюць паэтка Сабіна Брыло, рэжысёр Анрэй Курэйчык, пісьменніца Тамара Лісіцкая, мастацтвазнаўца Мікіта Моніч, журналіст Сяргей Дарафееў, сузаснавальніца арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і іншыя.

«Чытка главаў з кнігі — гэта магчымасць даць гучаць галасы сведак у рэальным часе, — пішуць у анонсе трансляцыі. — Гэта наша даніна памяці тым, хто загінуў, і тым, хто пацярпеў падчас аварыі і пасля яе».

«Чарнобыльская малітва» — складанка рэальных гісторый сведак і ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы, якія запісала журналістка Святлана Алексіевіч. У 1997 годзе гэтыя гісторыі выйшлі спачатку ў часопісе «Дружба народов», а затым выйшлі як асобная кніга. У 2018 годзе кнігу пераклаў на беларускую мову Ўладзімір Арлоў. Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры за свае кнігі як за «шматгалосную творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Аналітыка
Чарнобыль у беларускім кіно і літаратуры. Што пачытаць, паглядзець і як ацаніць
2021.04.26 12:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў