Былога працаўніка ГУБАЗіК Лупаносава абвесцілі ў вышук


Пракуратура санкцыянавала заключэнне Станіслава Лупаносава пад варту ў якасці меры стрымання. Былога працаўніка ГУБАЗіК абвесцілі ў вышук, паведамляе Следчы камітэт.

Станіслава Лупаносава, які раней працаваў у ГУБАЗіК, абвінавачваюць паводле арт. 352 КК («Несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме, сеткі і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды»). Цяпер Генеральная пракуратура санкцыянавала заключэнне Станіслава Лупаносава пад варту ў якасці захады стрымання і абвесціла былога працаўніка ГУБАЗіК у вышук.

Станіслаў Лупаносаў пасля выбараў звольніўся з ГУБАЗіК і з’ехаў ва Украіну. Менавіта былы падпалкоўнік даваў інфармацыю «Bypol» пра сілавікоў. У выніку ў дачыненні да былога міліцыянта распачалі крымінальную справу і ўключылі ў пералік асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Hавiны
У ГУБАЗіКу распавялі пра новыя палітычныя арышты і крымінальныя справы
2021.03.23 19:52

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў