Беларусь не будзе закрываць амбасады ў ЕЗ і Украіне


Беларусь скарачае колькасць сваіх дыпмісій, але гэта не закране Украіну і краіны Еўразвязу, паведаміў у эфіры АНТ міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей.
Фота: ria.ru

«Скарачаем мы амбасады там, дзе не выгадна іх трымаць у сілу малога тавараабароту, нізкага экспарту ў тую ці іншую краіну, таму мы ў некалькіх краінах скароцім нашы амбасады, але гэта не тычыцца еўрапейскіх краін, Украіны», – сказаў Макей.

Таксама кіраўнік МЗС адзначыў, што зачыніўшы тую ці іншую замежную ўстанову, потым складаней яе адчыніць. Таму ўзаемадзеянне з усімі дзяржавамі будзе працягвацца, але беларуская бок будзе глядзець, як ставяцца да іх.

«Будзем глядзець на тое, як да нас ставяцца. І калі будуць нюансы, якія не дазволяць нам ажыццяўляць дыпламатычную прысутнасць у той ці іншай краіне, то будзем прымаць адпаведныя рашэнні», – сказаў міністр.

Уладзімір Макей дадаў, што Беларусь імкнецца мець нармальныя адносіны з усімі краінамі, аднак, калі Захад не хоча іх, то Расея застаецца асноўным саюзнікам і партнёрам, а МЗС будзе шукаць іншых партнёраў.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў