Абвешчаны пераможцы 93-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар»


У Лос-Анджэлесе адбылася 93-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы фільм» атрымаў фільм «Зямля качэўнікаў» Хлоі Чжао.

Актрыса Фрэнсіс Макдорманд, якая сыграла ў «Зямлі качэўнікаў» галоўную ролю, атрымала ўзнагароду як «Лепшая актрыса», а «Лепшым акцёрам» стаў Энтані Хопкінс за ролю ў фільме «Бацька».

Фрэнсіс Макдорманд разам з Хлоі Чжао пасля ўручэння «Оскару».
Фота: hellomagazine.com

Лаўрэаты «Оскара-2021»:

  • Лепшы фільм – «Краіна качэўнікаў»
  • Лепшы акцёр – Энтані Хопкінс («Бацька»)
  • Лепшая актрыса – Фрэнсіс Макдорманд ( «Зямля качэўнікаў»)
  • Лепшая рэжысёр – Хлоя Чжао ( «Зямля качэўнікаў»)
  • Лепшы арыгінальны сцэнар – Эмеральд Феннел ( «Дзяўчына, якая падае надзеі»)
  • Лепшы адаптаваны сцэнар – Крыстафер Хэмптан і Фларыян Зеллер («Бацька»)
  • Лепшы аператар – Эрык Мессершмидт («Манкі»)
  • Лепшая песня – Fight for You («Юда і Чорны месія”)
  • Лепшы замежны фільм – «Яшчэ па адной» (Данія)
  • Лепшы кароткаметражны фільм – «Два далёкіх незнаёмца»
  • Лепшы анімацыйны фільм – «Душа»
  • Лепшы дакументальны фільм – «Мой настаўнік – васьміног»
  • Лепшы дызайн касцюмаў – Эн Рот («Ма Рэйні: Маці блюзу»)
  • Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка – «Манкі»
  • Лепшыя спецэфекты – «Довад»

Ад Беларусі ў гэтым годзе на прэмію «Оскар» вылучылі фільм «Урокі фарсі». Аднак яго знялі з конкурсу, бо аўтары стужкі не змаглі даказаць кінаакадэміі, што большая частка каманды праекту – беларуская. Рэжысёр фільма – Вадзім Перэльман – амерыканскі кінадзеяч украінскага паходжання.

Таксама на прэмію «Оскар» планавалася адправіць беларускі фільм Аляксея Палуяна «Возера радасці» паводле рамана Віктара Марціновіча.

Ад Расеі ў шорт-ліст «Оскара» патрапілі два фільма: «Дарагія таварышы» Андрэя Канчалоўскага як лепшы замежны фільм і «Гунда» Віктара Касакоўскага як лепшы дакументальны фільм. Аднак у канчатковы спіс намінантаў яны не ўвайшлі.

У мінулым годзе лепшай карцінай прызналі «Паразітаў» карэйскага рэжысёра Пон Джун Хо. Фільм перамог у чатырох намінацыях.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў