12 раз за бягучы год вырастуць кошты на паліва


З 27 красавіка канцэрн «Белнафтахім» анансуе рост коштаў на аўтамабільнае паліва на АЗС. Гэта будзе ўжо 12 павышэнне коштаў сёлета.

З 27 красавіка кошты на аўтамабільнае паліва на АЗС зменяцца на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,82 руб., АІ-95 – 1,92 руб., АІ-98 – 2,14 руб., ДТ – 1,92 руб.

«Белнафтахім» паведамляе, што ў красавіку 2021 года сярэдняя каціроўка нафты павялічылася ў адносінах да студзеня бягучага года на 16,8 %. А вось рост коштаў на маторнае паліва ў Беларусі з пачатку года склаў 6 %.

З пачатку году кошты на паліва выраслі ўжо на 12 капеек.

Паводле прагнозных паказнікаў на 2021 год інфляцыя павінна скласці не больш за 5 %. Цэны на аўтамабільнае паліва ўжо перавысілі гэты паказнік.

Hавiны
Рост цэнаў на паліва ўжо абагнаў запланаваную інфляцыю
2021.04.20 09:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў