Вайскоўцы другі дзень тэрарызуюць менчукоў каля станцыі метро «Пушкінская»


25 і 26 сакавіка ў Менску вайскоўцы з міліцыяй стаяць на вуліцы Прытыцкага ў ваколіцах станцыі метро «Пушкінская».

На відэа, якое даслалі «Белсату» чытачы, бачныя дзве машыны міліцыі, адзін аўтазак і дзве машыны для перавозу вайскоўцаў.

Навошта яны там стаяць, не вядома.

Паводле звестак тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги», вайскоўцы ўнутраных войскаў ходзяць па трое і правяраюць пашпарты і тэлефоны людзей.

Чытачы «Белсату» пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Напярэдадні паведамлялася, што затрымлівалі тых, хто фатаграфаваў вайскоўцаў. Радыё «Свабода» пісала, што спынялі нават раварыстаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў