«Гэта святы абавязак». Джо Байдэн паабяцаў падтрымку Польшчы і Украіне


ЗША лічаць святым абавязкам артыкул аб калектыўнай абароне NATO. Пра гэта прэзідэнт ЗША сказаў на спатканні з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведамляе Polskie radio.

«Паўтару яшчэ раз, гэта святы абавязак, і, калі ласка, паверце, што вы можаце на нас спадзявацца», – падкрэсліў ён.

Артыкул аб калектыўнай абароне NATO гарантуе, што ўзброены напад на адну дзяржаву – сябра Альянсу будзе разглядацца як агрэсія супраць усіх.

Джо Байдэн і Анджэй Дуда.
Фота: Jakub Szymczuk / PRRP / Prezydent.pl

У сваю чаргу Дмытро Кулэба, кіраўнік МЗС Украіны, распавёў, што на сустрэчы з Байдэнам у Варшаве той сказаў, што падзеі ва Украіне зменяць гісторыю ХХІ стагоддзя, і запэўніў, што агульнымі высілкамі яны дамогуцца таго, каб змены былі на карысць Украіны і ўсяго вольнага свету.

Прэзідэнт ЗША паабяцаў падтрымліваць Украіну ва ўсім да перамогі. Паводле яго, нішто не зможа адцягнуць іх увагу ад Украіны, наадварот, падтрымка будзе толькі расці.

Таксама закраналася пытанне ўвядзення наступных санкцыяў заходніх краін і ЗША супраць Расеі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў