У Менску судзілі кнігу «Беларускі Данбас». Прызналі экстрэмісцкаю


Суд аб прызнанні кніжкі «Беларускі Данбас» экстрэмісцкаю.
Фота: Белсат

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску ідзе разгляд справы аб прызнанні кнігі «Беларускі Данбас» экстрэмісцкаю.



Аўтары кнігі – журналісты «Белсату» Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Рашэннем суду кніга прызнаная экстрэмісцкай.

Паводле закона, у Беларусі забаронены распаўсюд выданняў, прызнаных экстрэмісцкімі. Таксама мусіць блакавацца доступ да сайтаў, дзе яны размешчаныя. Змест інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, абвяшчэнню не падлягае. Падчас ператрусаў выданні, прызнаныя экстрэмісцкімі, могуць быць канфіскаваныя і пасля знішчаныя.

Hавiны
«Падручнік, што паказвае стаўленне беларусаў да вайны на Данбасе». У Менску прэзентавалі кнігу Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша
2021.02.20 14:29

Кнігу Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Беларускі Данбас», выдадзеную ва Украіне мінулым летам, прэзентавалі ў Беларусі 19 лютага. Літаральна некалькі асобнікаў, бо наклад рызыкуе быць арыштаваным на мяжы, без суаўтаркі, якая цяпер у зняволенні: імпрэза адбылася ў амбасадзе Украіны ў Менску і была прымеркаваная да сёмай гадавіны Рэвалюцыі годнасці.

Суд аб прызнанні кніжкі «Беларускі Данбас» экстрэмісцкаю.
Фота: Белсат

Праца над кнігай у Кацярыны і Ігара заняла некалькі гадоў. Яна паказвае людзей, якія ваявалі на Данбасе як з аднаго, так і другога боку, а таксама раскрывае шэраг спадарожных пытанняў, якімі тэма абрасла за гады працы над ёй. Гэта, напрыклад, асабістае стаўленне беларускіх спецслужбоўцаў да ўдзельнікаў канфлікту, нелегальны гандаль беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку дзяржаўных, з фірмамі, што, паводле СБУ, фінансуюць тэрарызм ва Украіне, лёс беларусаў, якія ваявалі ў групе Вагнэра, ды іншыя.

Пры гэтым яшчэ ў снежні 2020 года ў журналіста Рамана Васюковіча, які прыбыў з Украіны, сканфіскавалі некалькі асобнікаў кнігі. У іх мытнікі ўбачылі прыкметы экстрэмізму. Супраць самога журналіста склалі пратакол, хоць кнігу дасюль не прызналі экстрэмісцкаю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў