У Менску машына вылецела на ходнік і пратараніла прыпынак


Аварыя 26 сакавіка ў Менску.
Фота: gaiminsk / Telegram

Сур’ёзная аварыя адбылася 26 сакавіка на праспекце Дзяржынскага ў сталіцы. Ёсць пацярпелыя сярод пешаходаў.

Паводле звестак ДАІ, каля 13:20 на праспекце Дзяржынскага ў раёне дому 126 сутыкнуліся аўтамабілі «Volkswagen», «Mitsubishi» і «Renault», пры гэтым «Volkswagen» наехаў на прыпынак грамадскага транспарту.

У выніку ДТЗ атрымалі траўмы тры асобы, якія былі на прыпынку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў