У Дзень Волі ў Менску затрыманыя больш за 200 чалавек


Валанцёры і праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Менску 25 сакавіка.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падае імёны 132 затрыманых. У тэлеграм-канале «Списки Окрестина» станам на 2:00 26 сакавіка паведамлялі пра 214 асобаў.

У МУС Беларусі таксама пацвердзілі затрыманне больш як 200 чалавек, заявіўшы пры гэтым, што анансаваныя «маштабныя пратэсты не адбыліся». Паводле прэс-сакратара ведамства, «нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні з боку міліцыі пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў, асобныя грамадзяне паводзілі сябе задзірліва, правакуючы працаўнікоў на дзеянні ў адказ».

Адзначаюць, што ў Фрунзенскім раёне Менску затрымалі групу людзей, у якіх сканфіскавалі газавыя балончыкі, электрашокеры, сякеры і заточкі, а таксама план расклейкі пратэставай сімволікі. Таксама работнікі ДАІ выявілі 43 аўтамабілі, кіроўцы якіх падавалі гукавыя сігналы. 11 машынаў змешчаныя на міліцэйскія стаянкі.

Hавiны
229-ы дзень пратэстаў. Дзень Волі, наступ на саюз палякаў
2021.03.25 22:57

МГ belsat.eu

Стужка навінаў